Працую ў кампаніі ўжо больш двух год і магу сказаць, што гэта цудоўнае месца для працы. Такіх кампаній у Мінску мала. Гэта настолькі бачна, што нават кандыдаты, якія прыходзяць да нас на суразмоўе, вельмі часта гэта адзначаюць. Дакладней па пунктах.
Плюсы
- Выдатная культура, якая ідзе ад саміх заснавальнікаў. Нягледзячы на тое, што яны знаходзяцца ў галоўным офісе ў Аўстраліі, яны стараюцца кожны год наведваць мінскі офіс і сваім прыкладам нясуць культуру адкрытасці і ініцыятывы.
- Вельмі класны калектыў. Людзі пастаянна растуць, добразычліва ставяцца адно да аднаго і стараюцца дапамагаць, калі трэба. Магчыма, культура кампаніі так фармуе людзей, а, можа, і наадварот, што выцякае з наступнага пункту.
- Сур'ёзны адбор людзей. Галоўнае, каб софт-скілы былі на добрым узроўні, тэхнічны бок - гэта другараднае, таму таксічных людзей тут не знайсці.
- Штогадовая канферэнцыя, якая збірае калег з усяго свету. Гэта як адзін з самых яскравых прыкладаў таго, што кампанія любымі сродкамі стараецца зблізіць людзей нават працуючых у розных краінах, што, безумоўна, павышае эфектыўнасць і задавальненне ад працы ў камандзе.
- Такія пакуль што нераспаўсюджанныя ў Беларусі бонусы, як палітыка работы з дома і безлімітныя аплочваемыя вакацыі.
- Працэс Performance Review са справаздачай раз на палову гады ды каліброўкай спецыялістаў па ролях. А каб працэс праходзіў максімальна эфектыўна і прыемна, у кожнага чалавека ёсць ментар, які дапамагае развівацца, бо галоўнае ў каманіі - гэта людзі і іх рост. І выдатна, што кампанія гэта ўсведамляе.
- Хуткасць зменаў. Кампанія вельмі актыўна развіваецца і моцна вырасла ва ўсіх сэнсах за тыя два гады, што я ў ёй знаходжуся. Меркаванне кожнага чалавека важна, і ён можа ўплываць на працэс. У кампаніі пастаянна паляпшаюцца працэсы і ўзнікаюць новыя. І ўсё толькі там, дзе сапраўды трэба. Калі з'явілася ідэя, яе лёгка абмеркаваць і ажыццявіць, бо кіраўніцтва кампаніі вельмі адкрыта да новых ідэй.
- Магчымасць быць бліжэй да кліента. Нягледзячы на тое, што большасць кліентаў ў Аўстраліі, кампанія імкнецца павялічваць кантакт мінскага офіса з кліентамі праз відэа-сустрэчы, прамыя перапіскі і г.д., таму не адчуваецца, што мы тут проста сідзім і пілім нешта ў адрыве ад бізнесу.
- Садавіна. Пячэнкі, канешне, таксама ёсць, але садавіна куды карысней і важней.
Минусы
- Высокая інтэнсіўнасць працы. Хаця, гэта, хучтэй плюс, бо можна большаму навучыцца за меншы кавалак часу. Аднак трэба быць асцярожным з балансам работы і асабістага жыцця і не забываць хадзіць на вакацыі :)
- Мо яшчэ ёсць якія дробныя праблемкі, але ж яны ўсе даволі хутка рашаюцца па меры іх узнікнення, таму што кампанія не стаіць на месцы. Плюс кожны супрацоўнік, калі бачыць якую праблему, можа дапамагчы яе рашыць ці прапанаваць ідэю, як гэта зрабіць.